05.07.2017 10:15

Купалле ў Маладзечне, у Вязынцы – свята да 135-годдзя паэта

Народныя гулянні ў Маладзечне пройдуць на Купалле 6 ліпеня, а 8 ліпеня  на радзіме Янкі Купалы ў Вязынцы адбудзецца свята «З адною думкаю аб шчасці Беларусі». Сёлета спаўняецца 135 гадоў з дня нараджэння народнага паэта Янкі Купалы.

Купалле ў Маладзечне, у Вязынцы – свята да 135-годдзя паэта "Маладзечанская газета"

У Маладзечне свята пройдзе ў парку. Сёлета падрыхтавана асобная забаўляльная праграма для дарослых і дзяцей. Будуць працаваць гандлёвыя кропкі. Уваход вольны.

Дзіцячая гульнявая праграма «На Купала сонца рана йграла» пачнецца ў 19.00 на пляцоўцы каля цэнтральнага ўваходу ў парк. Дзяцей чакаюць тэатралізаванае прадстаўлене, гульні, варажба, конкурсы на лепшы купальскі вянок і букет, шэсце і пусканне вяночкаў на ваду (даведкі па тэл 74-60-81, дзіцячы центр «Расток»)

Дарослае тэатралізаванае прадстаўленне з удзелам казачных персанажаў пачнецца ў 21.30 у Летнім амфітэатры.
З 23.00 да 23.30 - фаер-шоу і купальскі агонь (на востраве).

У праграме свята ў Вязынцы – канцэрт Беларускага Дзяржащнага ансамбля «Песняры». Пачатак мерапрыемстваў у 13.00.

Інфалінія 8-017-327-78-66.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://www.mgazeta.by/glavnaya-novost/item/1412-kupalle-maladzechne-u-vyazyntsy-svyata.html#sigProId2df317be0e
Прочитано 3500 раз Последнее изменение 05.07.2017 10:15
Лилия Липницкая

Редактор интернет-сайта

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить