09.11.2018 12:25

Награды -- за сладости

Источник

Тры навучэнкі Маладзечанскага дзяржаўнага каледжа вярнуліся з узнагародамі з міжнароднага чэмпіянату кандытарскага мастацтва.

 Крысціна Бурак, Віялета Паплаўская і Ганна Набагез Крысціна Бурак, Віялета Паплаўская і Ганна Набагез "Маладзечанская газета"

Міжнародны чэмпіянат кандытарскага мастацтва праводзіўся ў рамках 24-й спецыялізаванай  аптовай выстаўкі-кірмашу «Прадэкспа-2018», што ладзіцца ў Мінску пры садзейнічанні Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, канцэрна «Белдзяржхарчпрама», Белкаапсаюза, іншых зацікаўленых структур.

Не першы раз удзельнічаюць у ім прадстаўнікі аддзялення «грамадскае харчаванне» Маладзечанскага дзяржаўнага каледжа. Сёлета залаты медаль атрымала другакурсніца Віялета Паплаўская. Яна прапанавала кампазіцыю з салёнага цеста «Вадзянік» у намінацыі «Мастацкая работа з цеста».

Аднакурсніца Віялеты Ганна Набагез таксама ўпершыню паспрабавала сябе ў чэмпіянаце кандытарскага мастацтва. І заваявала «серабро»! Толькі выбрала для сябе іншую намінацыю — «Цукровыя кветкі (англійская тэхніка)». Дзяўчына прадставіла кампазіцыю «Карусель кветак» з масцікі.

Трэцякурсніца каледжа Крысціна Бурак сярод самых вопытных і паспяховых удзельніц чэмпіянату. Летась яна заявілася ў трох намінацыях і заваявала два залатыя і сярэбраны медалі. На суд журы яна прапанавала скульптуру з пасцілажу «Не пара».

Дзяўчынкі  мараць звязаць свой далейшы лёс з кандытарскай справай.

Фота: Ірына РАБУШКА.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://www.mgazeta.by/fotofakt/item/3559-nagrady-za-sladosti.html#sigProIddd8ee8ff4d
Прочитано 282 раз
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить