Алег Бяганскі

Алег Бяганскі

Эл. почта: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Былая панская сядзіба, прыгожае возера, царква, на ўзвядзенне якой было выдаткавана 6 тысяч рублёў золатам, помнік Леніну і яшчэ шмат што можна ўбачыць у Маркаве. Не забылі тут і былых гаспадароў панскай сядзібы.

Так лічыць дырэктар ААТ «Гарадзілава» Дзмітрый Грамовіч. Менавіта гэта формула ляжыць у аснове жывёлагадоўчых дасягненняў гаспадаркі. Яе кіраўнік паспяхова прымяняе на практыцы.

Предложения переданы в архитектурно-градостроительный совет.

 

Рэканструктары Мікіта Чурыца і Канстанцін Дземідовіч наведваюць балі, валодаюць многімі відамі зброі і добра ведаюць пра Маладзечна.

З хлопцамі мы пазнаёміліся на балі ў музеі-сядзібе Міхала Клеафаса Агінскага ў Залессі. Як аказалася, Мікіта і Канстанцін з’яўляюцца членамі сталічнага ваенна-гістарычнага клуба «Секерж». Яны рэканструююць побыт і ваенную гісторыю нашых зямель ад эпохі вікінгаў.

— Вывучаць гісторыю роднага краю карысна і цікава, — гаворыць Мікіта. – Каб пагрузіцца ў адпаведную эпоху, апранаемся па модзе тых часоў. Прычым строі вырабляем з тых матэрыялаў і па тых тэхналогіях, што і раней. Атрымліваецца даволі дорага, але чаго не зробіш дзеля любімага захаплення.

Рэканструктары вучацца таксама манерам і этыкету былых эпох. Справа ў тым, што шляхціц павінен быў паказаць сябе не толькі ў баі, але і на балі, быць галантным з дамамі. Яшчэ важна валодаць старадаўняй зброяй і ведаць, як ваявалі нашы продкі.

— Ваенна-гістарычная рэканструкцыя – гэта «крута», — уступіў у размову Канстанцін. – Мы ўдзельнічаем таксама ў рыцарскіх турнірах, фестывалях, сустракаемся з калегамі па захапленні з розных краін. Людзі цікавяцца жыццём беларускай шляхты. Пасля сустрэчы з намі многія пачынаюць складаць свае радаводы.

Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ.

Вторник, 21 января 2020 14:19

Як жыве Крэўскі замак

Усяго за сорак кіламетраў ад Маладзечна знаходзіцца адно з найбольш знакавых месцаў Беларусі – Крэўскі замак. Пазалетась у ім пачаліся работы па рэканструкцыі. Карэспандэнт «МГ» з’ездзіў у Крэва і паглядзеў, што зроблена за гэты час.

Страница 1 из 123