Понедельник, 14 октября 2019 09:31

«Не можем дозвониться на 115!»

От имени соседей по подъезду дома №1а по ул. Космонавтов к нам обратилась пенсионерка Галина Осипова.

Опубликовано в Социум
Понедельник, 28 мая 2018 12:48

Хто адрамантуе дах?

Пажылая маладзечанка запрасіла ў госці журналіста, каб расказаць пра надвор'е ў сваёй кватэры.

Опубликовано в Социум

Нядаўна рэдакцыя атрымала калектыўны зварот, які падпісалі каля 20 жыхароў Палачан. Людзі просяць добраўпарадкаваць лесапаласу ў раёне чыгуначнай станцыі.

Опубликовано в Решаем проблему с МГ

Рэдакцыя атрымала калектыўны зварот, які падпісалі 257 жыхароў Залінейнага раёна. Людзі скардзіліся, што быў зачынены праход праз гаражны кааператыў №14 з вуліцы Ларына да вуліцы Грунтовай (яны знаходзяцца па абодва бакі чыгункі). У выніку некалькі кварталаў аказаліся адрэзанымі ад раёна Старога Места і іншых частак горада.

Опубликовано в Решаем проблему с МГ

Жыхар дома №7 па вуліцы Усходняй у Радашковічах Яраслаў Галкін папрасіў рэдакцыю адрэагаваць на «варварскае знішчэнне фруктовых і дзікарослых (бярозы) дрэў» у двары яго дома. Мужчына параіў падключыць для вырашэння пытання «зялёных» актывістаў, сфатаграфаваць наступствы зносу насаджэнняў і звярнуцца ў адпаведныя дзяржаўныя арганізацыі.


Мы не сталі турбаваць экалагічную грамадскасць, а вырашылі самі разабрацца ў сітуацыі. Такім чынам, рэдакцыйная машына накіравалася ў Радашковічы.

Яраслаў Іванавіч паказаў месцы, дзе раслі бярозы. Па яго словах, дрэвам было каля дваццаці гадоў. Калі іх спілавалі, двор стаў выглядаць няўтульна.

— Невядома, каму перашкаджалі дрэвы… І ўвогуле, навошта было іх знішчаць і хто даў на гэта дазвол? – пытаецца жыхар.

Па тлумачэнні мы звярнуліся ў мясцовы жыллёва-эксплуатацыйны аддзел. Майстар па добраўпарадкаванні Таццяна Ласякіна расказала, што заява аб спілоўванні дрэў паступіла ад жыхароў дома. Акрамя таго, бярозы псавалі адмостку і перашкаджалі доступу і эксплуатацыі тэхналагічных калодзежаў.

— Усе неабходныя працэдуры для зносу дрэў былі выкананы, дазвол раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя атрыманы, — падкрэсліла Т. Ласякіна. – У якасці кампенсацыі за спілаваныя расліны на тэрыторыі зялёнай зоны плануецца высадзіць дэкаратыўныя кусты.

Знос зялёных насаджэнняў на тэрыторыі населеных пунктаў – адно з найбольш хвалюючых для жыхароў пытанняў. Калі дзесьці пачынаюцца такія работы, людзі абавязкова тэлефануюць або пішуць у рэдакцыю. У кожным выпадку мы звязваемся з адпаведнымі арганізацыямі і разбіраемся ў сітуацыі. Аднак за ўвесь час не было ніводнага факту незаконнай высечкі. Можна спрачацца, наколькі апраўданы знос дрэў. Але браканьерства ў жылых кварталах на тэрыторыі Маладзечаншчыны не дапускаецца. 


Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Опубликовано в Решаем проблему с МГ
Страница 1 из 4