18.01.2017 8:22

Носите фликеры!

Летась на тэрыторыі Маладзечанскага раёна зафіксавана 55 ДТЗ. Пры гэтым 14 адбыліся ў цёмны час сутак, васьмёра пешаходаў не былі пазначаны святлоадбівальнымі элементамі.

Фликеры. Фликеры. "Маладзечанская газета"

— Пешаход, пазначаны флікерам,  бачны ў блізкім святле фар за 140-150 метраў, у далёкім – за 300-400, таму кіроўца можа прадухіліць наезд на яго: знізіць хуткасць руху, быць больш уважлівым і г.д. У цемры небяспека трапіць пад колы аўтамабіля павялічваецца ў параўнанні са светлым часам сутак у 9 разоў, — паведаміў дзяржаўтаінспектар Сяргей Барташ.

Небяспечным месцам на дарозе з’яўляецца пешаходны пераход. Часцей за ўсё ў аварыі вінаваты вадзіцель, але інспектар ДАІ заклікае пешаходаў быць вельмі ўважлівымі, пераканацца ў бяспецы, перш чым выйсці на праезную частку.

Сяргей Барташ нагадаў бацькам: дзеці абавязкова павінны быць пазначаны святлоадбівальнымі элементамі, дарослым трэба пастаянна тлумачыць ім асноўныя правілы бяспечных паводзін на дарозе.

Пешаходы, якія ў цёмны час сутак ідуць па праезнай частцы без флікера, могуць быць аштрафаваныя на суму ад 1 да
3 базавых велічынь або папярэджаны.

Калі парушэнне ПДР пацягнула стварэнне аварыйнай сітуацыі, то памер штрафу складае ад 3 да 8 базавых велічынь. На суму ад 3 да 5 «базавых» штрафуецца пешаход, калі ён знаходзіцца на дарозе ў стане алкагольнага ап’янення. Калі парушэнне правілаў пацягнула прычыненне пацярпеламу лёгкага цялеснага пашкоджання альбо пашкоджанне транспартнага сродку, грузу, дарожнага пакрыцця і г.д, на вінаватага накладаецца штраф ад 5 да 20 базавых велічынь.

— Вадзіцелі і пешаходы! Памятайце, што нават самы вялікі штраф несувымерны з чалавечым жыццём, — звярнуўся да маладзечанцаў Сяргей Барташ.

Прочитано 1469 раз
Лилия Липницкая

Редактор интернет-сайта

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить