03.01.2017 9:30

Бяспека для аграрыяў. «Зімовы семестр»

Некалькі дзясяткаў кіраўнікоў прадпрыемстваў АПК Мінскай вобласці сталі ўдзельнікамі трэнінгу па прафілактыцы надзвычайных сітуацый у сельскай гаспадарцы.

Мерапрыемства, якое падрыхтаваў Маладзечанскі ГРАНС, праходзіла на базе санаторыя «Сасновы бор».

Начальнік Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Максім Шышканаў нагадаў прысутным, што асноўнымі прычынамі надзвычайных здарэнняў у аграрнай галіне Міншчыны сёлета былі дрэнны стан электраабсталявання сельскагаспадарчай тэхнікі, адсутнасць сродкаў тушэння пажараў, фармальны падыход да супрацьпажарных інструктажаў, п’янства на вытворчасці і г.д.

— Як паказалі праверкі, вакол некаторых ферм і элеватараў сухая трава не абкошваецца, на многіх аб’ектах выкарыстоўваюцца «буржуйкі». Бывае, што ў вытворчых памяшканнях жывуць людзі. Усё гэта можа прывесці да трагічных наступстваў, — падкрэсліў М. Шышканаў.

Ён таксама зазначыў, што супрацоўнікі МНС заўсёды гатовы дапамагчы аграрыям. Так было і ў час цыклона Даніэла (у студзені), і пасля моцнага ветру 13 ліпеня. Каб надалей зменшыць наступствы прыроднай стыхіі, у вобласці набыты 15 генератараў. А своечасова выяўляць ачагі пажараў дапамагае беспілотны лятальны апарат. Ён таксама выкарыстоўваецца для пошуку людзей, якія заблудзіліся ў лесе.

Прочитано 1202 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить