18.01.2019 15:34

100 лет БССР: открытый диалог в Молодечно

У фармаце адкрытага дыялогу ў Мінскім абласным краязнаўчым музеі прайшла сустрэча, прысвечаная 100-годдзю ўтварэння БССР. Да мікрафона запрашаліся заслужаныя работнікі раёна, цяперашнія і былыя кіраўнікі прадпрыемстваў і ўстаноў, маладзёжныя актывісты.

100 лет БССР: открытый диалог в Молодечно "Маладзечанская газета"

Слова бралі людзі, чыё жыццё -- яскравы прыклад адданасці выбранай справе і сваёй радзіме. Сумесны праект музея, цэнтралізаванай клубнай сістэмы раёна і МКТБ выклікаў цікавасць у кожнага, хто беражліва ставіцца да гісторыі Беларусі.

Іна Голуб шмат гадоў узначальвала швейнае прадпрыемства «Аксаміт». Па выніках работы дзясятай пяцігодкі была ўзнагароджана ордэнам «Дружбы народаў». Калектыў пад яе кіраўніцтвам славіўся сваімі поспехамі, неаднойчы станавіўся пераможцам сацыялістычнага спаборніцтва. Цяпер Іна Сцяпанаўна старшыня ветэранскай арганізацыі ААТ «Фартуна Фэшын».

Адметная сваёй гісторыяй адна з вядучых навучальных устаноў адукацыі – гімназія № 7. Пра гэта нагадала памочнік дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Вольга Малярэвіч, якая доўгі час працавала дырэктарам гімназіі.

Установа пачынала сваю дзейнасць у далёкім 1944 годзе пры ўпраўленні чыгункі. У пачатку шасцідзясятых гадоў перайшла ў падпарадкаванне Міністэрства адукацыі і стала называцца СШ №7. Неаднойчы змяняла статус, але заўсёды заставалася вернай лепшым настаўніцкім традыцыям. Гімназія – лідар па колькасці медалёў, заваяваных на міжнародных алімпіядах па навучальных прадметах.

Барыс Вайцяхоўскі – першы дырэктар гімназіі №10, настаўнік нямецкай мовы гэтай установы.

– Не ўсе верылі, што ўстанова, дзе ўсе прадметы выкладаюцца на беларускай мове, будзе запатрабаваная, -- успамінае Барыс Уладзіміравіч. -- Але мы на справе даказалі не толькі яе жыццяздольнасць, але і прэстыж. У свой час былі наладжаны сяброўскія сувязі з нямецкімі навучальнымі ўстановамі. Гімназісты атрымалі магчымасць бліжэй пазнаёміцца з нацыянальнымі традыцыямі, удасканаліць свае веды.

Наталля Гайковіч была другім сакратаром райкама камсамола, намеснікам старшыні райвыканкама.

-- Для мяне асабіста ідэалогія -- гэта духоўнасць, высокая маральнасць і патрыятызм, -- гаворыць Наталля Сяргееўна. -- Нямала людзей нашага раёна вызначыліся сваімі працоўнымі дасягненнямі. Сярод іх Уладзімір Міхайлавіч Калачык, пад кіраўніцтвам якога калгас «Светлы шлях» стаў школай перадавога вопыту, адным з лідараў у краіне. Вялікая ўвага надавалася ўшанаванню чалавека працы. У сярэдзіне 1970-х гадоў раён стаў лепшым у рэспубліцы ў галіне сельскай гаспадаркі. З перадавікоў была сфарміравана дэлегацыя для паездкі ў Індыю. Маладзечанская зямля славіцца Героямі Сацыялістычнай працы, заслужанымі работнікамі, ганаровымі грамадзянамі, працавітымі, таленавітымі людзьмі. Моладзі ёсць з каго браць прыклад, уносіць новыя радкі ў гісторыю сваёй радзімы.

На патрыятычным выхаванні моладзі засяродзіў увагу воін-інтэрнацыяналіст, які загадвае музеем памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў СШ №14 Ігар Арабей.
Ігар Ігнацьевіч служыў у Афганістане, быў цяжка паранены. Па яго меркаванні, у Маладзечне многае робіцца для захавання гістарычнай памяці. Устаноўлены памятныя пліты з імёнамі воінаў-інтэрнацыяналістаў. У парку Перамогі ўстаноўлены помнік героям. За апошнія пяць гадоў васьмі землякам былі адкрыты памятныя дошкі на будынках устаноў, дзе яны вучыліся. З вялікай цікавасцю прыходзяць школьнікі ў музей афганскай вайны, цікавяцца гісторыяй.

Пра асноўныя кірункі дзейнасці раённай арганізацыі ГА «БРСМ» расказала другі сакратар Марта Несцяровіч. У час адкрытага дыялогу не абышлі ўвагай культурнае жыццё раёна, выхаванне таленавітай моладзі намеснік дырэктара музычнага каледжа імя М.К.Агінскага, заслужаны дзеяч культуры Георгій Юрэвіч і дырэктар цэнтралізаванай клубнай сістэмы раёна Ганна Владыка.

Шмат цікавай інфармацыі атрымалі маладзечанцы ў час знаёмства з экспазіцыямі Мінскага абласнога краязнаўчага музея, адна з іх прысвечана памятнай даце – 100-годдзю БССР.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://www.mgazeta.by/arkhiv-rubrik/100-let-bssr/item/3900-100-let-bssr-otkrytyj-dialog-v-molodechno.html#sigProIdc0a6ca87f0
Прочитано 992 раз Последнее изменение 18.01.2019 15:34
Людміла Цар

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить