08.04.2020 13:02

Помнікам – асаблівая ўвага

На самай мяжы не толькі нашага раёна, але і Мінскай, Гродзенскай абласцей, паблізу рэспубліканскай трасы ў аграгарадку Заскавічы размешчаны велічны абеліск загінулым воінам. Ён стаў першым аб’ектам марафону па добраўпарадкаванні, які распачалі супрацоўнікі Лебедзеўскага сельвыканкама пры падтрымцы жыхароў населеных пунктаў. Да слова сказаць, зусім нядаўна, у канцы лютага, землякі віншавалі прадстаўнікоў мясцовай улады з высокай ацэнкай іх работы ў маштабах раёна: Лебедзеўскі сельсавет па выніках мінулага года прызнаны пераможцам у намінацыі «Лепшая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка», а яго старшыня Тамара Дудзіч названа лепшым старшынёй сельскага (пасялковага) Савета дэпутатаў.

Супрацоўнікі Лебедзеўскага сельвыканкама прыбралі тэрыторыю ля абеліска загінулым воінам у аграгарадку Заскавічы. Супрацоўнікі Лебедзеўскага сельвыканкама прыбралі тэрыторыю ля абеліска загінулым воінам у аграгарадку Заскавічы.

— На тэрыторыі нашага сельсавета сем абеліскаў загінулым воінам. Усе яны дагледжаныя дзякуючы намаганням прадпрыемстваў і арганізацый, што замацаваныя за імі. Вось і ля гэтага помніка ў Заскавічах мясцовыя школа, сельгаспрадпрыемства пастаянна абкошваюць траву, высаджваюць кветкі. У мінулым годзе ён быў адрэстаўраваны, нанова пафарбаваны дзякуючы фінансавай падтрымцы прадпрыемства «ЭНЭФ». А на суботніку супрацоўнікі сельвыканкама разам з мясцовым дэпутатам Веранікай Міхалоўскай, якая працуе спецыялістам па кадрах у ААТ «Заскавічы», падгрэблі сухую траву і галіны, навялі парадак, — расказвае Тамара Дудзіч.

Дарэчы, у цэнтральным скверы аграгарадка Лебедзева ля помніка загінулым воінам падрастае яловая алея, якую летась высадзілі работнікі сельвыканкама разам з дэпутатамі сельскага Савета. Пры падрыхтоўцы да святкавання

75-годдзя Вялікай Перамогі і іншыя абеліскі не застануцца без увагі, усюды будзе наведзены парадак.
Яшчэ адна адметная падзея, якая адбудзецца сёлета ў аграгарадку Лебедзева, – раённае свята-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі». Старшыня сельвыканкама расказвае, што па пытаннях да іх падрыхтоўкі будуць праведзены тры сходы грамадзян, першы – ужо ў красавіку. Але не толькі ад свята да свята наводзіцца тут парадак, зазначае старшыня. Галоўнае, каб чысціня на вясковых вуліцах і ў дварах падтрымлівалася пастаянна, каб радавалі вока зялёныя насаджэнні і кветкі, а людзі гэта цанілі і самі імкнуліся да прыгажосці.

Анжаліка КРУПЯНЬКОВА.
Фота: Алена ЯКІМОВІЧ.

Прочитано 178 раз
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить